«Раздрукаваныя карціны — гэта цяпер музей?» Што думаюць мінчане пра арт-прастору «Імя Ван Гога»

«Раздрукаваныя карціны — гэта цяпер музей?» Што думаюць мінчане пра арт-прастору «Імя Ван Гога»

Новые места

У сярэдзіне ліпеня на вуліцы Куйбышава, 45 адкрылася галерэя «Імя Ван Гога». Тут паказаны рэпрадукцыі карцін мастака, а не арыгіналы. У прасторы ёсць кавярня, праводзяць майстар-класы, лекцыі і музычныя вечары.

Кошт уваходнага білета — 20 рублёў для дарослых і 10 рублёў для дзяцей ад 7 да 12 гадоў. У білет уваходзіць экскурсія. Інтэр'ер вытрыманы ў жоўтых і сініх колерах, характэрных для стылю Ван Гога.

Наведвальнікі ў Threads актыўна дзеляцца меркаваннямі. Некаторыя расчараваныя: «Так і не зразумелі, за што заплацілі 20 рублёў з чалавека. Гэта ўтульная арт-прастора для прыгожых фотасэсій, але не больш за тое», — піша Ксенія. Іншыя называюць лакацыю «кавярняй з прышпільным інтэр'ерам і платным уваходам».

«Які Ван Гог у Мінску? У яго нуль сувязяў з Беларуссю, у нас тут нуль арыгінальных артэфактаў + раздрукаваныя карціны — гэта цяпер “музей” называецца», — выказваецца карыстальнік minsk.baraholka. Вікторыя дадае: «Проста нагадваю, 20 руб каштуе квіток у мастацкі музей, абодва карпусы. Там таксама ёсць кавярня са смачнай кавай і крама».

Аднак ёсць і станоўчыя водгукі. Дар'я адзначае, што ёй «вельмі спадабаўся майстар-клас па маляванню акрылавымі маркерамі і экскурсія». Ганна піша: «Па выходных экскурсіі для дзяцей і дарослых, цікава для агульнага развіцця. Таксама быў капінг і лекцыя пра каву, было вельмі пазнавальна».

Куратары праекту падкрэсліваюць, што галерэя — не музей Ван Гога (арыгінальны знаходзіцца ў Амстэрдаме), а збор твораў у эстэтыцы работ мастака. Каб зразумець, ці падыходзіць вам гэтае месца, лепш загадзя паглядзець водгукі і праграму мерапрыемстваў.